27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Валгаградзе адбылося сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне

4
У расейскім Валгаградзе адбылося сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне

Наступстывы выбуху ліквідуюць 73 чалавекі і 28 адзінак тэхнікі.

Дах абрынуўся на месцы выбуху газу на помпавай станцыі ў Чырвонаармейскім раёне Валгаграда, паведамляе РБК са спасылкай на ГУ МНС рэгіёну.

«Паступіла паведамленне аб абвальванні даху ў каналізацыйнай помпавай станцыі ў Чырвонаармейскім раёне Валгаграда <...> Да месца накіраваны псіхолагі ГУ МНС Расеі Валгаградскай вобласці. Пажарна-выратавальныя падраздзяленні працягваюць працу на месцы здарэння», – гаворыцца ў паведамленні.

Як паведаміла ведамства, наступствы выбуху ліквідуюць 73 чалавекі ад расейскай адзінай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, 28 адзінак тэхнікі.

Выбух прагрымеў удзень 6 ліпеня на помпавай станцыі ў Чырвонаармейскім раёне Валгаграда, абрынулася жалезабетоннае перакрыццё.

У выніку выбуху загінулі два чалавекі, яшчэ трое могуць знаходзіцца пад заваламі. У якасці папярэдняй прычыны здарэння ў Валгаградзе СК назваў парушэнні пры зварачных работах. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 216 КК (парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні работ).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках