5 кастрычнiка 2024, Субота, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ магутна разнеслі палігон і лагер акупантаў у Марыупальскім раёне

1
УСУ магутна разнеслі палігон і лагер акупантаў у Марыупальскім раёне

Атака была ажыццёўлена дальнабойнымі ракетамі.

З Марыупальскага раёну Данецкай вобласці паступаюць дрэнныя навіны для акупантаў: украінскім абаронцам удалося накрыць адразу палігон і лагер войска РФ, піша dialog.ua.

6 ліпеня, як мяркуецца, а 13:30 УСУ нанеслі ўдар па палігоне акупантаў у Марыупальскім раёне. Атака, імаверна, была ажыццёўлена дальнабойнымі ракетамі.

«Некалькі машын хуткай дапамогі ўжо пранесліся праз Урзуф», – паведаміў у сваім Telegram-канале дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

Пазней чыноўніку акупаванага горада ўдалося ўстанавіць дакладныя каардынаты прылёту: 46°51'52.7"N 36°59'04.3"E.

- Адпавядае не толькі палігону, але і новаму лагеру расейцаў. Цяпер лагера крыху няма. Параненых/забітых вязуць у Бярдзянск і Мангуш, – падкрэсліў Андрушчанка.

Дарадца гарадскога кіраўніка Марыупаля ўказаў, што звесткі па прылёце пацвярджае мапа пажараў. З ягоных слоў, пажар быў зафіксаваны праз 10-20 хвілін пасля выбуху.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках