27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прывезлі аўто кітайскай маркі Seres

14
У Беларусь прывезлі аўто кітайскай маркі Seres

Кошты на дзіўную марку зашкальваюць.

У Беларусь завітаў яшчэ адзін госць з Кітая – кампанія Seres. Афіцыйнае выйсце пакуль яшчэ дзіўнай для нашага рынку маркі адбылося на гэтым тыдні, адзначае abw.by.

Такім чынам, а што ўвогуле за Seres такая? Раней гэтая кампанія была вядома пад імем SF Motors – яна была сфармаваная ў 2016 годзе як даччынае падраздзяленне кітайскага машынабудаўнічага канцэрна Sokon Industry Group, асноўная прадукцыя якога – камерцыйны транспарт (фургоны, грузавікі і мікрааўтобусы).

Першая партыя таварных аўтамабіляў ужо прыбыла ў Менск. Пакуль мадэльны шэраг уключае два паркетнікі Seres 5 і 7, пазней да іх далучыцца і флагманскі SUV з індэксам 9, даўжынёй 5,2 м і з трыма шэрагамі крэслаў у салоне. У Seres 5 ад носа да хваста – 4,77 м, адлегласць паміж восямі – 2,88 м. Больш буйны Seres 7 налічвае ў даўжыню 5,02 м (колавая база – 2,82 м).

Напрыканцы аб коштах, якія намінаваныя ў эўра, за Seres 5 просяць ад €42 000, Seres 7 ацэньваецца мінімум у €45 000.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках