5 кастрычнiка 2024, Субота, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў адправіў воінам на перадавую яшчэ тысячу fpv-дронаў

1
Кіеў адправіў воінам на перадавую яшчэ тысячу fpv-дронаў

Закупілі іх на грошы, якія вылучылі вайскоўцам з бюджэту горада.

Мэр Кіева Віталь Клічко перадаў украінскай 3-яй асобнай штурмавой брыгадзе 1000 дронаў у рамках дапамогі горада УСУ. Дроны ўжо адправіліся на перадавую.

Пра гэта Віталь Клічко паведаміў у Facebook:

- Грамада сталіцы перадала абаронцам на перадавую чарговую партыю дапамогі. Байцам 3-й асобнай штурмавой брыгады Наземных войскаў адправілася 1 тысяча fpv-дронаў. Закупілі іх на грошы, якія вылучылі вайскоўцам з бюджэту горада. Агульны кошт БПЛА – 33,5 млн грыўняў, – напісаў Віталь Клічко.

Ён нагадаў, што раней, увесну, Кіеў набыў для байцоў 3-й штурмавой 20 новых пікапаў Toyota Hilux, якія адразу адправіліся на фронт.

«Усяго на абсталяванне 3-й брыгады Кіеў з пачатку гэтага года накіраваў110 млн  грн. Увогуле, з 2023 года, – амаль 600 мільёнаў», – падкрэсліў мэр Кіева.

Адзначым, што Кіеў сёлета павялічыў выдаткі бюджэту на дапамогу УСУ ўжо да 7,5 млрд грн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках