6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удары ўглыб Расеі: эксперт звярнуў увагу на новыя магчымасці Украіны

1
Удары ўглыб Расеі: эксперт звярнуў увагу на новыя магчымасці Украіны

РФ зняла СПА з поўначы і ўсходу сваёй тэрыторыі

Украіна значна павялічыла свае магчымасці па нанясенні ўдараў углыб тэрыторыі Расеі.

Як піша УНІАН, пра гэта заявіў у эфіры тэлемарафона вайсковы эксперт Аляксандр Мусіенка.

«Гэта (стала магчымым, - рэд.) у тым ліку за кошт вытворчасці менавіта дронаў ва Украіне. Тое, чаго ў нас не было, мы маглі толькі планаваць і марыць у 2022 годзе. Цяпер гэта становіцца рэальнасцю. Пападаюць у розныя аб'екты, як у аб'екты непасрэдна вайскова-прамысловага комплексу, так і ў склады, НПЗ і іншыя. Геаграфія ўдараў распаўсюджваецца, пашыраюцца межы. Адлегласць да 2000 км ужо з'яўляецца магчымай», - растлумачыў Мусіенка.

Ён таксама дадаў, што зараз ва Украіны з'явіліся новыя магчымасці для ўдараў углыб Расеі.

«Паводле апошняй інфармацыі, Расея зняла свае сродкі супрацьпаветранай абароны - свае зенітна-ракетныя комплексы, з тэрыторыі РФ: з поўначы і ўсходу. Яны перадыслакавалі іх у акупаваны Крым і іншыя акупаваныя тэрыторыі Украіны. Што стварае перспектывы і магчымасці для працягу нанясення ўдараў па тэрыторыі РФ - яны становяцца там больш уразлівымі», - дадаў Мусіенка.

Эксперт адзначыў, што цяпер расейскія акупацыйныя войскі не могуць цалкам выканаць задачу па прыкрыцці ўсіх важных аб'ектаў.

«Возьмем да прыкладу Тамбоўскі парахавы завод – гэта важны аб'ект, які выконвае сур'ёзнае забеспячэнне ў звяне вайскова-прамысловага комплексу РФ. І такія аб'екты былі не адзін раз. Але аб'ектаў на тэрыторыі Расеі шмат, бо тэрыторыя вялікая. Таму працы яшчэ ёсць нямала», - падсумаваў эксперт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках