Турцыя арыштавала грошы «Расатама»
2- 8.07.2024, 14:15
- 9,550
Якія мусілі пайсці на будаўніцтва АЭС.
Грошы, якія расейскі «Расатам» пералічвае ў Турцыю на будаўніцтва АЭС «Акую», трапілі пад арышт.
Аб гэтым кіраўнік расейскай дзяржкарпарацыі Аляксей Ліхачоў паведаміў у інтэрв'ю ТАСС, цытуе «ДС».
«Сістэма ўзаемаразлікаў пад ударам. Яны арыштоўваюць грошы», - паскардзіўся чыноўнік.
З яго слоў, за арышт сродкаў адказныя «амерыканцы», якія нібыта «ходзяць паміж юрыдычнымі асобамі і банкамі», якія працуюць з «Расатамам».
Рэалізацыі праекта АЭС у Турцыі, які ацэньваецца на $25 млрд і цалкам аплачваецца Расеяй, перашкаджаюць санкцыі, прызнаў Ліхачоў. Хоць сам «Расатам» не знаходзіцца пад заходнімі абмежавальнымі захадамі, у санкцыйныя спісы ўключаныя некалькі яго даччыных структур.
Сярод іх - АТ «Атамбуд», якое распрацоўвае тэхналогіі мантажу ядзерных установак, і УВА «Точмаш», якое вырабляе цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану.