«Пад заваламі чутныя галасы»
4- 8.07.2024, 14:28
- 8,914
Расейцы ўдарылі па пад'ездзе жылога дома ў Кіеве.
У панядзелак, 8 ліпеня, расейскія акупанты патрапілі ў жылы дом на Сырцы, што ў Шаўчэнкаўскі раёне ўкраінскага Кіева. Ратавальнікі спрабуюць дастаць з-пад завалаў людзей.
Пра гэта расказаў мэр сталіцы Украіны Віталь Клічко.
Ён адзначыў, што некалькі пад'ездаў дома моцна пашкоджаныя. Прыкладна 17 кватэр разбураныя. Акрамя таго, пашкоджанні атрымаў дом насупраць.
З яго слоў, зараз з-пад завалаў ратавальнікі спрабуюць дастаць людзей. Астатніх жыхароў шматпавярховіка эвакуявалі.
«Ратавальнікі працуюць, мы чуем галасы, людзі знаходзяцца пад заваламі, робім усё, каб іх выратаваць», — зазначыў Клічко.