З'явілася відэа моманту ўдару расейскай ракеты па дзіцячай лякарні ў Кіеве
22- 8.07.2024, 15:16
- 26,660
СБУ ўстанавіла, чым быў нанесены ўдар.
Па Нацыянальнай дзіцячай спецыялізаванай лякарні «Ахматдзет» у Кіеве быў нанесены ўдар стратэгічнай крылатай ракетай Х-101, запушчанай са стратэгічнага бамбавіка Ту-95, паведаміла Служба бяспекі Украіны.
Следчыя ўжо правялі папярэдняе абследаванне месца ўдару і знайшлі довады выкарыстання гэтай ракеты па дзіцячай лякарні. Дарэчы, знойдзеныя абломкі корпуса задняй часткі ракеты Х-101 з серыйным нумарам і частка стырна гэтай жа ракеты.
Таксама ў Сетцы з'явілася відэа моманту ўдару ракеты па дзіцячай лякарні.