6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала ад Нямеччыны новае ўзбраенне

2
Украіна атрымала ад Нямеччыны новае ўзбраенне

Трэці Patriot, марскія катары і дроны.

Нямеччына перадала Украіне новы пакет ваеннай дапамогі. У ім знаходзіўся трэці зенітны ракетны комплекс Patriot, пра які раней заяўлялі ў Нямеччыне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Федэральнага ўраду.

Адзначаецца, што ў пакет дапамогі, акрамя Patriot, увайшлі ракеты і запчасткі да яго. Нагадаем, што Patriot – гэта магутны зенітна-ракетны комплекс, які можа значна ўзмацніць абароназдольнасць Украіны. Ён здольны збіваць балістычныя і крылатыя ракеты і самалёты, абараняючы гарады і крытычную інфраструктуру.

Што яшчэ ў спісе:

боекамплекты да танкаў Leopard 1;

2 самаходныя шматфункцыянальныя РЛС TRML-4D;

30 выведных БПЛА Vector з запчасткамі;

200 мабільных прыладаў для глушэння дронаў;

10 аўтаномных марскіх катараў;

10 браневікоў і 3 патрульныя джыпы;

55 тысячаў снарадаў 155 мм і 9 тысячаў снарадаў у зенітныя танкі Gepard.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках