27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты Brent упалі ніжэй за $85 за бараль

3
Кошты нафты Brent упалі ніжэй за $85 за бараль

Упершыню з 1 ліпеня.

Кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE упаў на 1,01%, да $84,89 за бараль на стан 18:28 паводле Менска. Нафта Brent гандлюецца ніжэй за $85 за бараль упершыню з 1 ліпеня 2024 года.

Кошты ф'ючэрсаў на нафту WTI з пастаўкай у жніўні на Нью-Ёркскай таварнай біржы знізіліся на 1%, да $81,5 за бараль.

Кошты нафты ўпалі пасля таго, як высветлілася, што ўраган «Берыл», які абрынуўся на ключавы цэнтр здабычы нафты ў ЗША у Тэхасе, нанёс меншую шкоду, чым чакалі рынкі, піша Reuters. Гэта аслабіла асцярогі з нагоды перабояў з пастаўкамі ў Тэхасе, дзе здабываецца блізу 40% нафты ў ЗША.

Ураган прывёў да спынення працы амерыканскіх нафтаперапрацоўчых заводаў і партоў уздоўж Мексіканскага заліва. Перапрацоўка нафты ў краіне знізілася, некаторыя вытворчыя пляцоўкі былі зачыненыя, а персанал з марскіх здабыўных платформаў у Мексіканскім заліве эвакуяваны. «Берыл» стаў самым першым ураганам найвышэйшай пятай катэгорыі ў гэтым сезоне. Гэта самы ранні выпадак у годзе, калі шторм дасягнуў такой сілы, за ўсю гісторыю назіранняў з 1851 года, расказаў асноўны прагназіст ураганаў кампаніі AccuWeather Inc. Алекс ДаСілва.

Да аўторка ўраган аслабеў да трапічнага шторму. Уплыў урагану быў больш абмежаваным, чым першапачаткова чакалася, што дапамагло коштам адкаціцца, расказаў рынкавы стратэг IG Asia Pte Еп Джун Ронг. Асноўныя амерыканскія нафтаперапрацоўчыя заводы, відаць, адчулі мінімальнае ўздзеянне ўрагану «Берыл».

Кошты нафты маркі Brent раслі апошнія чатыры тыдні запар, дасягнуўшы ў пятніцу, 5 ліпеня, самага высокага ўзроўню з канца красавіка. Паслядоўны рост нафтавых каціровак быў абумоўлены чаканнямі павелічэння попыту на нафту ў летнія месяцы, а таксама скарачэннем запасаў у ЗША і магчымымі перабоямі ў пастаўках праз дрэннае надвор'е. Падтрымку нафце таксама зрабілі перспектывы змякчэння грашова-крэдытнай палітыкі ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках