27 лiпеня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску электракару на расейскіх нумарах спатрэбілася адразу два месцы, каб зарадзіцца

15
У Менску электракару на расейскіх нумарах спатрэбілася адразу два месцы, каб зарадзіцца

Фотафакт.

У некаторых электрамабіляў вельмі магутныя батарэі, якія патрабуюць шмат энэргіі. Але наўрад ці яе трэба столькі, каб займаць адразу два месцы на стаянцы.

Фатаграфіі апублікаваў чытач «Анлайнера». Яны знятыя на праспекце Незалежнасці ў раёне мікрараёна Уручча. «Упершыню бачу, каб так ставілі аўто на зарадку, – напісаў аўтар здымкаў. – Заняць адразу два месцы!»

Варта адзначыць, што ў Volkswagen расейскія нумары. Магчыма, уладальнік проста не разабраўся ў правілах беларускай паркоўкі?

Яшчэ адным падобным выпадкам падзяліўся іншы відавочца. На вуліцы Энгельса каля Палаца Рэспублікі хтосьці паставіў Nissan упоперак, заняўшы два парковачныя месцы. «І так з паркоўкай бяда там, – растлумачыў чытач. – Дык яшчэ і падобныя эгаісты трапляюцца».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках