19 жнiўня 2024, панядзелак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта мяжуе з сенсацыяй»: СМІ здзіўлены ціскам Кітая на беларускі рэжым

14
«Гэта мяжуе з сенсацыяй»: СМІ здзіўлены ціскам Кітая на беларускі рэжым
ФОТА: PAP/JACEK TURCZYK

Польшча паказала добры прыклад для іншых краін.

Польшча прымусіла Кітай ціснуць на Лукашэнку, каб той абмежаваў колькасць мігрантаў, якія адпраўляюцца на мяжу. Ці можа Нямеччына пераняць прыклад Польшчы і выявіць больш адвагі ў стасунках з Пекінам?

“Гэта мяжуе з сенсацыяй. (…) Польшча цісне на Кітай і дабіваецца поспеху. Гэта дзіўны ўрок для нямецкага ўрада. Бэрлін звычайна адкладае пагрозы Кітаю, асцерагаючыся адплаты з боку Пекіна”, - піша Крыстаф фон Маршал на сайце газеты Tagesspiegel.

.

“Польшча дзейнічае смялей, чым Нямеччына? Ці ў яе ёсць лепшыя інструменты ціску?” - задаецца пытаннем аўтар.

Як піша фон Маршал, ва ўладаў у Варшаве даўняя праблема з усходнім суседам - Беларуссю. Лукашэнка адпраўляе мігрантаў з Блізкага Усходу на мяжу з Польшчай, каб дэстабілізаваць Еўразвяз.

У чэрвені прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркаваў сітуацыю на мяжы з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам і папрасіў яго выкарыстоўваць свой уплыў на Лукашэнку. У адваротным выпадку Польшча будзе вымушана цалкам закрыць мяжу з Беларуссю, піша фон Маршал, спасылаючыся на словы дырэктара Цэнтра стратэгічных даследаванняў Варшаўскага інстытута прадпрымальніцтва (WEI) Лукаша Вайдыгі.

З таго часу колькасць нелегалаў на польска-беларускай мяжы "значна скарацілася".

Кітаю патрэбны адкрыты гандлёвы шлях праз Беларусь для экспарту ў ЕЗ. Чыгуначны транспарт праз Расею і Беларусь з'яўляецца самым хуткім злучэннем - займае 26 дзён. Альтэрнатыўныя маршруты даўжэйшыя і даражэйшыя.

Пагроза закрыць мяжу была эфектыўнай нават супраць такой сусветнай дзяржавы, як Кітай, піша фон Маршал. Нямецкі журналіст прыводзіць меркаванне Вайдыгі аб тым, што Польшча хоча выкарыстаць свой уплыў, каб дамагчыся вызвалення з турмаў палітвязняў, у тым ліку - лідара польскай дыяспары Анджэя Пачобута.

Ці можа пазіцыя Польшчы стаць узорам для Нямеччыны? –пытаецца аўтар.

Аналітык Кай-Олаф Ланг з Фонду навукі і палітыкі (SWP) думае, што прыкладам могуць служыць дзеянні польскіх улад.

"Польшча эфектыўна выкарыстоўвае адну са сваіх нямногіх пераваг у дачыненні да Беларусі, а таксама ў дачыненні да Кітая", — сказаў Ланг. Ён дадаў, што карысна, каб Польшча займала крытычную пазіцыю ў дачыненні да Кітая, але захоўвала каналы сувязі з Пекінам на самым высокім узроўні, у тым ліку прэзідэнтаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках