У баскетболе ўпершыню рэалізавалі 4-бальны кідок
5- 19.08.2024, 11:32
- 11,638
Чатыры балы налічваюцца за кідок з адлегласці 8,23 метраў ад кошыка.
Амерыканскі баскетбаліст Крыс Банчэра стаў аўтарам першага ў гісторыі дакладнага чатырохбальнага кідка. Гэта падзея адбылася ў матчы Кубка губернатара Філіпінскай асацыяцыі (PBA), якая першай у свеце з усіх ліг 5х5 увяла ў сваіх спаборніцтвах падобнае правіла, піша obozrevatel.com.
Чатыры балы налічваюцца за кідок з адлегласці на 27 футаў (8,23 метраў) ад кошыка. Банчэра, які абараняе колеры «Мералка Болтс» на пазіцыі атакавальнага абаронцы, падчас зацяжнога нападу сваёй каманды ў паядынку супраць «Магноліі Хотшотс» атрымаў пас ад партнёра і адправіў яго сапраўды ў кошык. Баскетбаліст тут жа паказаў на пальцах, колькі балаў яму павінны залічыць суддзі.



Каманда Банчэра атрымала хатнюю перамогу 99:94, а сам амерыканскі абаронца набраў 14 пунктаў, стаўшы другім у выніковасці гульцом у сваёй камандзе.
Адзначым, што экспэрты абсалютна ўпэўненыя ў тым, што правіла чатырохбальнага кідка не будзе мець распаўсюджвання і не атрымае папулярнасці. У той жа час на Філіпінах чакаюць, што новаўвядзенне паўплывае на тактыку каманд.