19 жнiўня 2024, панядзелак, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Здзек»: беларуска паказала чаргу а 6 раніцы перад паліклінікай

19
«Здзек»: беларуска паказала чаргу а 6 раніцы перад паліклінікай

Ролік за пяць дзён набраў больш за 125 тысяч праглядаў і амаль паўтысячы каментароў.

Жыхарка Барысава паказала ў TikTok чаргу ў паліклініку ў сваім горадзе — бацькі стаяць у ёй з самай раніцы, каб узяць талон на медкамісію для сваіх дзяцей-школьнікаў.

Жанчына расказала, што а 5.50 раніцы была 17-й у чарзе ў дзіцячую рэгістратуру 1-й барысаўскай паліклінікі, каб узяць талоны на школьную медкамісію. Пры гэтым у роліку бачна, што чарга стаіць на вуліцы, піша zerkalo.io.

Паводле слоў беларускі, медкамісію для школы трэба праходзіць "у месяц і дзень нараджэння дзіцяці, плюс-мінус, у нас акурат у жніўні". Яна таксама напісала, што ў 1-й барысаўскай паліклініцы "талоны даюць на медкамісію не да лекара, а да медсёстраў, да лекараў прабіцца наогул нерэальна".

@annastorm77

♬ оригинальный звук - Марья

Ролік за пяць дзён набраў больш за 125 тысяч праглядаў і амаль паўтысячы каментароў. Самы упадабаны з іх такі: “Першы раз чую, талон для школьнай медкамісіі. У нас выпісвае медсястра ўчастковага педыятра. Прыйшоў, узяў і пайшоў. Ніякай чаргі, тым больш з 5 раніцы, чакаць не трэба”.

Пад сотню падабаец у такой фразы: “Адстаяць у чарзе з 5 раніцы, потым пад кабінетам, і толькі для таго, каб зайсці ў кабінет і лекар напісаў „здаровы“ за хвіліну”.

Адна з карыстальніц наогул сцвярджае наступнае: “Мы так у школу даведку і не ўзялі дагэтуль. Пойдзем праз гэта ў сад яшчэ на адзін год”.

А іншая карыстальніца назвала тое, што адбываецца, “здзекам”.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках