19 жнiўня 2024, панядзелак, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя аднапакаёўкі ў Менску

2
Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя аднапакаёўкі ў Менску

Да 45 тысяч даляраў.

У Менску не так шмат кватэр, якія можна купіць танней за 45 тысяч даляраў. Сёння мы глядзім, як яны выглядаюць. Гэта самыя танныя аднапакаёўкі, у большасці з якіх пасля набыцця давядзецца рабіць рамонт. Квадрат у гэтых кватэрах каштуе ад 1280 даляраў, піша realt.by.

Аднапакаёўка каля Магілёўскай

Першы і самы танны варыянт - аднапакаёвая кватэра на адрасе Алтайская, 102/1. Да станцыі метро «Магілёўская» блізу 15 хвілін пешшу або два прыпынкі на транспарце. Побач з домам прыпынак.

Гэта дзевяціпавярховая маласямейцы 1982 года. Кватэра знаходзіцца на дзявятым паверсе. Агульная плошча - 34 квадраты, жылая - 17. У кватэры трэба будзе рабіць рамонт. У кухні ёсць выхад на лоджыю. Санвузел у кватэры раздзельны. Вокны выходзяць на ўсход.

Кватэра каштуе 43 тысячы даляраў. Метр выходзіць 1 280 даляраў.

Аднапакаёўка на Мендзялеева

Яшчэ адзін варыянт пад рамонт - аднапакаёвая кватэра на Мендзялеева, 17. Пяты паверх пяціпавярховага дома 1964 года пабудовы. Цяпер у доме заканчваецца капрамонт.

Агульная плошча кватэры - 31 квадрат, жылая - 20, кухня - 5 метраў. Санвузел у кватэры сумешчаны. У жылым пакоі ёсць выхад на балкон.

Кошт кватэры - 44 500 даляраў. Метр - 1 435 даляраў.

Аднапакаёўка ў Курасоўшчыне

Аднапакаёвая кватэра на Казінца, 68. Побач з домам "Белая дача". Гэта пяціпавярховая брэжнеўка 1976 года. Кватэра знаходзіцца на другім паверсе.

У кватэры 34 метры агульнай плошчы і 18 жылой. Кухня - 7 метраў. Устаноўлены драўляныя шклопакеты. Санвузел у кватэры раздзельны.

Аднапакаёўка каштуе 44 800 даляраў. Метр каштавацьме 1 302 даляры.

Аднапакаёўка каля Грушаўкі

Аднапакаёвая кватэра на другім паверсе трохпавярховай цаглянай сталінкі па адрасе Хмялеўскага, 34. Да станцыі метро "Грушаўка" можна дайсці хвілін за 10.

Агульная плошча аднапакаёўкі - 30 квадратаў, жылая - 19. Кухня - 5 метраў. У кватэры трохметровыя столі, вокны выходзяць у двор. Устаноўлены драўляныя вокны, на драўлянай падлозе ляжыць лінолеумам. Санвузел у кватэры сумешчаны. Гарачая вада ад газавай калонкі. Прадавец гатовы забраць ці пакінуць мэблю паводле дамоўленасці.

Кошт кватэры - 44 900 даляраў. Метр — 1 477 даляраў.

Аднапакаёўка на Кабушкіна

Аднапакаёвая кватэра на другім паверсе пяціпавярховага дома на Кабушкіна, 76. Дом цагляны, пабудаваны ў 1972 годзе, у 2016 быў капрамонт. Да станцыі метро “Аўтазаводская” – два прыпынкі.

Агульная плошча кватэры - 21 квадрат, жылая - 11, кухня - 5 метраў. Ёсць зашклёны балкон з выхадам з жылога пакоя. Устаноўлены шклопакеты. На падлозе ў кватэры ляжыць ламінат. Санвузел у кватэры сумешчаны, устаноўленая ванна.

Гэта самы дарагі варыянт з падборкі. Каштуе кватэра 45 тысяч даляраў. Метр — 2153 даляры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках