19 жнiўня 2024, панядзелак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Украінцы абняславілі Пуціна»

2
«Украінцы абняславілі Пуціна»
Фота: Getty Images

Што пішуць у заходніх СМІ аб аперацыі УСУ ў Курскай вобласці РФ.

Замежныя СМІ праз два тыдні пасля ўварвання УСУ ў Курскую вобласць прызналі гэта дзеянне поспехам для ўкраінскага войска і ганьбай для Пуціна. Агляд заходніх СМІ падрыхтаваў Telegram-канал "Можем объяснить".

WSJ: Малітвы расейскай маці знайсці палоннага тэрміновай службы сустрэтыя маўчаннем. Сотні жаўнераў тэрміновай службы былі захопленыя падчас раптоўнага ўварвання Украіны. Пуцін абяцаў іх сем'ям, што яны будуць у бяспецы.

The Times: Калі Пуцін не пойдзе на саступкі і адмовіцца ад перамоў, у Кіева не застанецца іншага выбару, акрамя як застацца ў Курскай вобласці.

Politico: Падчас расейскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года былі асцярогі, што калі Украіна і яе саюзнікі пашыраць вайну на тэрыторыю Расеі, можа выліцца рэгіянальны або глабальны канфлікт. Аднак вайна ў значнай ступені зайшла ў нявыкрутку, прынамсі, да таго часу, пакуль сілы Украіны не ўвайшлі ў Курскую вобласць на тэрыторыі Расеі.

WSJ: Украінцы абняславілі Пуціна, стаўшы першай замежнай вайсковай сілай, якая акупавала тэрыторыю Расеі з часоў Другой сусветнай вайны.

The Guardian: Незвычайнае ўварванне Украіны ў Курск змяніла ход вайны, але гэта высокарызыкоўная стратэгія. Пасля месяцаў сталага націску, наступ Кіева і акупацыя часткі расейскай тэрыторыі заспелі Крэмль знянацку. Гэты крок мае ясную палітычную логіку, але хавае ў сабе вайсковую небяспеку.

CNN: Смелая спроба Украіны прарваць мяжу Расеі, спланаваная ў поўнай сакрэтнасці, ашаламіла нават найбліжэйшых супольнікаў Кіева, уключаючы Злучаныя Штаты, змяніўшы ход гульні ў вайне, якая доўжылася больш за два гады.

Kyiv Post: Пуцін прыбыў у Азербайджан на фоне ўкраінскага наступу на Курскую вобласць. Раней Крэмль паведаміў, што Пуцін і яго азербайджанскі калега Ільхам Аліеў абмяркуюць "пытанне ўрэгулявання канфлікту паміж Азербайджанам і Арменіяй".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках