19 жнiўня 2024, панядзелак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука ўкусіла атрутная вужака

7
Менчука ўкусіла атрутная вужака

Ён ледзь не пазбавіўся кісці рукі.

У Менску мужчына патрапіў у лякарню пасля ўкусу змяі і ледзь не пазбавіўся кісці. Падрабязнасці здарэння лекар - анестэзіёлаг-рэаніматолаг Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Менска Руслан Білалаў расказаў БелТА.

Лекар паведаміў, што зараз у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі знаходзіцца пацыент з укусам вужакі. Аднак мужчына звярнуўся да лекараў пасля ўкусу атрутнай змяі толькі на трэці дзень. Да гэтага моманту ў пацыента ўжо развіліся ўскладненні, ён ледзь не страціў руку.

- Укус быў за кісць. Ставілася пытанне аб ампутацыі канечнасці. Калі б пацыент паступіў у стацыянар раней, ускладненняў удалося б пазбегнуць, - падкрэсліў спецыяліст.

Пры гэтым медык звярнуў увагу на тое, што такі выпадак з'яўляецца хутчэй выключэннем. І ў Беларусі, дзе сустракаюцца тры змяі - мядзянка, вуж і гадзюка, атрутная толькі гадзюка звычайная. Смяротныя выпадкі пасля ўкусу гадзюкі развіваюцца толькі ў выніку анафілактычнага шоку. Сам па сабе яд гадзюкі, калі няма алергіі, няма анафілаксіі, не прывядзе да смяротнага зыходу.

У сярэднім з чэрвеня да верасня у БХМД трапляюць прыкладна 3-5 чалавек пасля ўкусу змяі. У асноўным гэта лёгкія выпадкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках