19 жнiўня 2024, панядзелак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растоўскай вобласці РФ адбыўся паўторны выбух на нафтабазе

6
У Растоўскай вобласці РФ адбыўся паўторны выбух на нафтабазе

Слуп агню і дыму значна павялічыўся.

На атакаванай украінскімі беспілотнікамі нафтабазе ў Пралетарску Растоўскай вобласці РФ, агонь які не могуць патушыць другі дзень, прагрымеў паўторны выбух. Слуп агню і дыму значна павялічыўся.

Як піша apostrophe.ua, пра гэта паведамілі ў расейскіх Тэлеграмах-каналах.

Расейскія паблікі пісалі, што ў Пралетарску на нафтабазе, якая гарыць ужо другі дзень, прагрымеў паўторны выбух. Праз гэта папярэдне вядома, што 18 пажарных пацярпелі, з іх 5 знаходзіліся ў цяжкім стане. Абвешчаны рэжым НС.

Адзначаюць, што патушыць паліва не атрымаецца, пакуль яно ўсё не выгарыць. Усё, што застаецца пажарнікам, - гэта стрымліваць агонь.

На відэа можна заўважыць высокі вогненны слуп і густы чорны дым, які паднімаецца ў неба.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках