19 жнiўня 2024, панядзелак, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» заклікаў беларусаў адключыць мадэмы ад сеткі

7
«Белтэлекам» заклікаў беларусаў адключыць мадэмы ад сеткі

Калі і навошта?

"Белтэлекам" рэкамендаваў жыхарам Беларусі адключыць мадэмы, ТВ-прыстаўкі і іншыя электрычныя прылады 19 жніўня праз неспрыяльныя варункі надвор'я.

У афіцыйным Telegram-канале Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 19 жніўня была размешчаная інфармацыя аб "штармавым папярэджанні ў сувязі з небяспечнай з'явай".

Паведамляецца, што 19 жніўня па ўсёй тэрыторыі краіны чакаецца тэмпература ад +30 да +34°С, а ў Гомельскай вобласці - да +35°С. Акрамя таго, прагназуюцца навальніцы, моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі ад 15 да 24 м/с, а на паўночным захадзе краіны да 25 м/с.

У сувязі з гэтым «Белтэлекам» нагадаў карыстальнікам: “адключайце мадэмы і ТВ-прыстаўкі ад сеткі падчас навальніцы! Знаходзячыся дома, адключыце электрапрыборы ад сеткі, зачыніце вокны і форткі”.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках