19 жнiўня 2024, панядзелак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняй знайшлі артэфакт у 22 разы старажытнейшы за піраміды

18
Пад Гародняй знайшлі артэфакт у 22 разы старажытнейшы за піраміды

Цяпер давядзецца перапісваць гісторыю.

Каля вёскі Кашэўнікі пад Гародняй на Нёмане археолагі знайшлі артэфакт узростам не менш як 100 тысяч гадоў, расказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза. Гэта значыць, што першыя людзі засялілі гэтую тэрыторыю як мінімум у 10 разоў раней, чым навукоўцы думалі да гэтага. Раней меркавалася, што людзі з'явіліся тут 12 тысяч гадоў таму.

Таксама пад увагай археолагаў знаходзяцца Краснасельскія крэмнездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласці. Іх уключылі ў канцэпцыю нацыянальных археалагічных праектаў, падзяліўся навуковец. Ужо каля 4,5 тысяч гадоў таму там жылі першыя шахцёры на тэрыторыі Беларусі. Цяпер стаіць пытанне аб музеефікацыі гэтага месца і стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам ці парку. Там можна было б паказаць тэхналогіі здабычы крэмневай сыравіны ў глыбокай старажытнасці шахтавым спосабам. Навукоўцы прапануюць больш актыўна далучаць гэтае месца ў сферу турызму.

ЗАРАЗ КРЭМНЕДАБЫВАЛЬНЫЯ ШАХТЫ ПАД ВАЎКАВЫСКАМ ВЫГЛЯДАЮЦЬ ТАК. КРЫНІЦА: VOLKOVYSKNEWS.BY

Самая старажытная стаянка Беларусі і адна з найстаражытнейшых у Еўропе знаходзіцца каля вёскі Вогава (Янаўскі раён, Берасцейская вобласць). Спачатку яе ўзрост вызначалі на 250 тысяч гадоў, потым не менш як 300 тысяч гадоў. Цяпер навукоўцы перакананыя, што ёй не менш за 400 тысяч гадоў – з'яўляюцца новыя прыродазнаўчыя аналізы і звесткі, якімі аперуюць навукоўцы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках