19 жнiўня 2024, панядзелак, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскай вобласці загінуў высокапастаўлены акупант з Севастопаля

7
У Курскай вобласці загінуў высокапастаўлены акупант з Севастопаля

Яго расхвальвалі расейскія прапагандысты.

У расейскай Курскай вобласці, дзе працягваецца аперацыя Сіл абароны Украіны, загінуў былы начальнік акупацыйнай паліцыі Севастопаля. Андрэй Яблакаў удзельнічаў у вайне з Украінай як добраахвотнік узброеных сіл Расеі.

Загінуў акупант 12 жніўня 2024 года пры штурме вёскі Мартынаўка Суджанскага раёна Курскай вобласці. Дарэчы, Расея сцягвае на Куршчыну жаўнераў тэрміновай службы, піша 24 Канал.

Што вядома пра гібель акупанта

- У 2023 годзе, пасля звальнення з органаў унутраных спраў органаў з прычыны выслугі гадоў, Андрэй Яблакаў пайшоў добраахвотнікам на службу ва ўзброеныя сілы Расеі і прымаў актыўны ўдзел у «спецыяльнай ваеннай аперацыі», - заявілі расейскія СМІ.

Яны таксама расказалі аб так званым кар'ерным росце ворага. Бо з 2005 да 2023 года ён з паліцэйскага батальёна міліцыі горада Навачэбаксарска стаў псеўданачальнікам «аддзела ўправы крымінальнага вышуку міністэрства ўнутраных спраў» Расеі ў Севастопалі.

Расейскія прапагандысты напісалі, што нібыта на ягоным рахунку «шмат раскрытых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў». Таксама ён мае ўзнагароды.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках