19 жнiўня 2024, панядзелак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пухнаты байкер замілоўвае жыхароў Берасця і скарае сацыяльныя сеткі

2
Пухнаты байкер замілоўвае жыхароў Берасця і скарае сацыяльныя сеткі

Ролікі з цікавым матацыклістам збіраюць сотні тысяч праглядаў.

Дарога, вецер, роў матора і ... сабачка - менавіта ў такой кампаніі на сваім матацыкле катаецца дзяцюк з Берасця, піша tochka.by.

Некалькі гадоў таму ў сям'і берасцейца з'явіўся мілы джэк-расэл-тэр'ер на мянушку Джэкі.

Мужчына надумаў завесці TikTok-старонку, дзе выкладваў ролікі ад імя сабачкі, які кожны раз расказвае якую-небудзь гісторыю са свайго жыцця. Але ўсё змянілася, калі чатырохногі надумаў стаць байкерам.

Зразумела, ён папрасіў гаспадара купіць яму шалом (бо на матацыкле толькі так), а таксама стылёвыя акуляры. Пасля гэтага чалавек і сабака пачалі гойсаць па Берасці.

@dogbikerbrest #dogbikerbrest #джекрассел #джекрасселтерьер #подписчик ♬ Fashion Energetic Sport Rock - Sergo Music Studio

Такі пухнаты байкер на вуліцах абласнога цэнтра замілаваў мясцовых жыхароў, якія вельмі хочуць пазнаёміцца з сабачкам.

@dogbikerbrest #dogbikerbrest #джекрассел #джекрасселтерьер #подписчики ♬ Summer Day(1533196) - TimTaj

Акрамя таго, сабачка ўжо паспеў сабраць вялікую фан-базу, якая часам не дае яму праходу.

@dogbikerbrest #подписчики #dogbikerbrest #dogbiker #джекрасселтерьер #джекрассел #поцелуй ♬ Summer's deep blue sky Motivation(1447780) - SKUNK

У кожным выпадку, пухнаты матацыкліст выклікае на дарогах толькі ўсмешку, а ў TikTok набыў папулярнасць, бо відэа з ім збіраюць сотні тысяч праглядаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках