19 жнiўня 2024, панядзелак, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карбалевіч: «Афіцыйны Менск атрымаў вельмі жорсткі сігнал

4
Карбалевіч: «Афіцыйны Менск атрымаў вельмі жорсткі сігнал
Валерий Карбалевич

Масква выказала незадаволенасць на больш высокім узроўні.

Цягам трох дзён пасля пачатку ўкраінскай аперацыі ў Курскай вобласці РФ беларускія афіцыйныя асобы маўчалі. Нават прапагандысцкія рэсурсы нічога не каментавалі, а проста транслявалі пазіцыю Расеі. Затым былі і асуджэнне, і абвінавачанні Украіны ў нібыта парушэнні паветранай прасторы Беларусі ўкраінскімі БПЛА. Ствараецца ўражанне, што афіцыйны Менск атрымаў нейкі вельмі жорсткі сігнал, штуршок, у выніку якога беларускія ўлады надумалі неяк рэагаваць. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала FREEДОМ выказаў беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч.

«Цягам трох дзён пасля пачатку ўкраінскай аперацыі ў Курскай вобласці беларускія ўлады маўчалі. І Лукашэнка, і ўсе іншыя афіцыйныя асобы. Нават прапагандысцкія рэсурсы нічога самі не каментавалі, а транслявалі пазіцыю Расеі, заявы Пуціна, Марыі Захаравай ды іншых. Толькі на чацвёрты дзень Лукашэнка раптам заявіў, што нібыта ўкраінскія беспілотнікі заляцелі на тэрыторыю Беларусі і былі збітыя. Прычым нават не ўдакладніў, колькі гэтых дронаў было, і ўвогуле якія гэта былі паветраныя цэлі», — адзначыў Карбалевіч.

Таксама палітолаг звярнуў увагу, што пасля гэтага раптам Міністэрства абароны Беларусі заявіла аб прасоўванні войск да мяжы з Украінай, а ў МЗС выказалі пратэст часоваму паверанаму Украіны ў Беларусі.

«Прапагандысты раптам убачылі, што Украіна ў Курскай вобласці дзейнічае «неяк не так, няправільна», і выступілі з актыўным асуджэннем. Ствараецца ўражанне, што афіцыйны Менск атрымаў нейкі вельмі такі жорсткі сігнал, штуршок, у выніку якога беларускія ўлады надумалі неяк рэагаваць. І рэагуюць вось такім чынам», - сказаў Карбалевіч.

Гэтыя дзеянні беларускіх уладаў - відавочна нейкая дэманстрацыя, мяркуе палітолаг. Перш за ўсё, Маскве, што, маўляў, глядзіце, мы праяўляем хаўрусніцкія абавязацельствы, выконваем іх, і нас няма за што папракаць.

«Нейкая дзіўная рэакцыя з боку Лукашэнкі. Звычайна, калі сапраўды нейкая пагроза ўзнікае, ён адразу ж праводзіць нарады з сілавікамі. Ён праводзіць іх штодня практычна, нават без усялякіх падстаў. А зараз быццам бы на мяжы трывожна, а нарады няма. Пасля ён паабяцаў прыехаць на мяжу яшчэ ўчора, але так чамусьці і не едзе. Гэта значыць, паводзіць сябе некалькі нестандартна, незвычайна. Таму можна меркаваць, што Масква выказала незадаволенасць. Прычым, не нейкія «ваенныя блогеры», што крытыкуюць Лукашэнку даўно і называюць яго здраднікам, а на нейкім іншым, больш высокім узроўні», - рэзюмаваў Карбалевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках