19 жнiўня 2024, панядзелак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Украіны адобрыў законапраект, які датычыцца Беларусі

15
Урад Украіны адобрыў законапраект, які датычыцца Беларусі

Ён мае на ўвазе абмежаванні ў пасляваенны перыяд.

Украінскі ўрад унёс на разгляд Вярхоўнай Рады законапраект, які прадугледжвае забарону на дзяржаўныя закупы ў кампаній, звязаных з Расеяй, Беларуссю і Іранам, у рамках аднаўлення краіны пасля вайны.

У дакуменце таксама пазначана, што плануецца ўкараненне еўрапейскіх стандартаў у працэс публічных закупаў, што ўжо працуе ў краінах Еўразвяза, адзначаецца ў паведамленні Кабінета міністраў.

«Прыняцце гэтага закона ўкарэніць новыя эфектыўныя інструменты, якія ўжо працуюць у ЕЗ. Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выдаткаў дзяржаўных сродкаў, а таксама лепш планаваць і рэалізоўваць працэс закупаў», - растлумачыла намесніца міністра эканомікі Украіны Надзея Бігун.

Сярод прапанаваных змен - забарона на закуп тавараў і паслуг у кампаній і рэзідэнтаў з Расеі, Беларусі і Ірана. Законапраект таксама прадугледжвае магчымасць стварэння зарэзерваваных кантрактаў для кампаній, звязаных з ветэранамі вайны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках