19 жнiўня 2024, панядзелак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскую вобласць увайшоў танк пад бел-чырвона-белым сцягам

54
У Курскую вобласць увайшоў танк пад бел-чырвона-белым сцягам

Відэафакт.

У Курскую вобласць, дзе Узброеныя сілы Украіны праводзяць наступальную аперацыю, увайшоў танк пад бел-чырвона-белым сцягам, паведамляе «Белсат».

Відэа з танкам перадаў журналістам беларускі вайсковец з пазыўным «Жэрар» - камандзір аддзялення эвакуацыі бронетэхнікі 225-га асобнага штурмавага батальёна УСУ. Беларусы стварылі ў складзе батальёна сваё падраздзяленне - «Тур».

«Падраздзяленне з беларусамі працуе: трыкалоры падаюць на зямлю, расейцы здаюцца ў палон, а «Ахмат» - проста чай. Дыктатуры абавязкова абрынуцца! І мы ў гэтым бяром непасрэдны ўдзел!» - пішуць танкісты ў тэлеграме.

«Жэрар» распавёў, што яго батальён першым увайшоў у Курскую вобласць.

«Заходзілі як нож у масла. Вельмі лёгка ўсё прайшло. Калі проста распланаваны кожны крок, кожнае дзеянне, і ўсе выконвалі свае пастаўленыя задачы на 100%, то ўсё атрымалася ўвогуле проста цудоўна», — успомніў баец.

З яго слоў, УСУ ўзялі ў палон шмат расейскіх вайскоўцаў. Ён называе лічбу 2000, заходнія журналісты гавораць пра 2500 палонных расейцаў.

«Камандаванне іх проста кідала. У іх не было сувязі, у іх не было пастаўкі ежы і вады. А пасля трох дзён сядзення ў пасадцы без вады і ежы ты пачынаеш проста паціху паміраць. Большасць людзей проста прымалі пастанову здавацца», - кажа «Жэрар».

З яго слоў, большасць палонных - гэта вайскоўцы тэрміновай службы ва ўзросце 18-23 гады.

Беларускае танкавае падраздзяленне, якое ўваходзіць у 225-ы АШБ, раней здабыла для Украіны ўнікальны трафей - сучасны расейскі танк Т-90М «Прарыў-3». Гэтая мадыфікацыя – адна з найноўшых расейскіх распрацовак.

«Спадзяюся, наша аперацыя з Т-90М «Прарыў-3» застанецца ў гісторыі, бо гэта сапраўды ўнікальны танк і аперацыя была найскладанейшай. Я вельмі рады, што мы здолелі гэта зрабіць», - казаў «Жэрар».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках