19 жнiўня 2024, панядзелак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Астравецкім раёне настаўнік трэніраваў няісных дзяцей

6
У Астравецкім раёне настаўнік трэніраваў няісных дзяцей

Трэнер зарабіў больш за 9000 рублёў.

Трэнера з Астравецкага раёна судзілі за махлярства: паводоле дакументаў ён праводзіў заняткі ў трох групах, якіх не існавала, расказалі ў пракуратуры Гарадзенскай вобласці.

Са слоў пракуратуры, абвінавачаны працаваў трэнерам-выкладчыкам у спартовай школе і паўгода атрымліваў грошы, якія яму не належалі.

- Мужчына падмануў службовых асоб спартовай школы і падаў ім фіктыўныя дакументы аб фармаванні трох навучальных груп і правядзенні ў іх заняткаў, выкраў налічаныя ў якасці заробку грошы ў суме, большай за 9000 рублёў, - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Суд пастанавіў: пакараць выкладчыка пазбаўленнем волі на год з адтэрміноўкай за год, а таксама грамадска-карыснымі працамі. Прыгавор не набыў моцы і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках