19 жнiўня 2024, панядзелак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія дазволіла Украіне наносіць удары па Расеі сваёй зброяй

4
Данія дазволіла Украіне наносіць удары па Расеі сваёй зброяй

Аб гэтым заявіў кіраўнік дацкага МЗС.

Украінскія вайскоўцы маюць права наносіць удары па тэрыторыі Расеі дацкай зброяй, перададзенай Украіне. Пра гэта заявіў кіраўнік дацкага МЗС Ларс Лёке Расмусэн, паведамляе тэлерадыёкампанія DR.

«Калі наносіць удары па інфраструктуры або вайсковых аб'ектах супраціўніка, то гэта цалкам у рамках правіл вайны. <...> Нельга ўстанаўліваць такі ліміт, паводле якога [дацкае] узбраенне можа выкарыстоўвацца толькі на ўкраінскай тэрыторыі», - сказаў Расмусэн.

Кіраўнік дацкага МЗС дадаў, што падтрымка Украіны з боку Даніі пасля наступлення ў Курскай вобласці не змянілася.

19 жніўня ўрад Даніі прыняў пастанову аб наданні новага пакета вайсковай дапамогі Кіеву на суму 783 млн крон (блізу $116 млн). Сродкі прызначаныя для куплі прадукцыі ва ўкраінскага вайскова-прамысловага комплексу, а таксама праз замежных партнёраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках