19 жнiўня 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі пры катастрофе супер'яхты знік «брытанскі Біл Гейтс»

11
У Італіі пры катастрофе супер'яхты знік «брытанскі Біл Гейтс»
Майк Лінч

Cупер'яхта Bayesian затанула падчас тарнада ля берагоў Палерма.

Брытанскі тэхналагічны магнат Майк Лінч знік без вестак пасля катастрофы супер'яхты Bayesian ля берагоў Сіцыліі, паведамляе The Guardian.

59-гадовы прадпрымальнік - адзін з чатырох брытанцаў, якія зніклі без вестак пасля катастрофы. Яго жонку Анджэлу Бакарэс удалося выратаваць. Акрамя таго, зніклі два амерыканцы і адзін канадзец.

Лінч вядомы як адзін з заснавальнікаў вядомай у Вялікай Брытаніі кампаніі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння Autonomy. У сувязі з гэтым яго празвалі «брытанскі Біл Гейтс», адзначае Sky News. У 2006 годзе Лінч быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі за заслугі ў прадпрымальніцтве. Акрамя таго, у мінулым чэрвені суд прысяжных ЗША зняў з яго абвінавачанні па 15 пунктах махлярства, выстаўленыя пасля продажу Autonomy кампаніі Hewlett-Packard (HP) у 2011 годзе.

Cупер'яхта Bayesian затанула падчас тарнада раніцай 19 жніўня ля берагоў Палерма на поўдні Італіі. На борце знаходзіліся 12 гасцей і дзесяць чальцоў экіпажа. 15 чалавек былі выратаваныя.

Яхта належала Лінчу, адзначае Sky News. Яна ўмяшчала да 12 гасцей, якія маглі размясціцца ў шасці люксавых каютах, і экіпаж колькасцю да дзесяці чалавек. Яхта даўжынёй 56 м была пабудаваная на італійскай верфі Віярэджа кампаніі Perini Navi і перададзеная ўладальніку ў 2008 годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках