19 жнiўня 2024, панядзелак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызнаў, што Расея сутыкнулася з «крызісам» на ўкраінскім кірунку

13
Пуцін прызнаў, што Расея сутыкнулася з «крызісам» на ўкраінскім кірунку

Аб гэтым дыктатар РФ заявіў на сустрэчы з кіраўніком Азербайджана.

19 жніўня дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін заявіў у Баку на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, што ў РФ ёсць крызіс на «ўкраінскім кірунку». Стэнаграму апублікавалі на сайце Крамля.

Заява дыктатара была ў кантэксце ўрэгулявання армяна-азербайджанскага канфлікту.

«Ясна і ўсім добра вядома, што і Расея сутыкаецца з крызісамі, у тым ліку і перш за ўсё, вядома, на ўкраінскім кірунку», – сказаў Пуцін.

Ён не патлумачыў, што менавіта ён называе «крызісам».

Прызнаўшы, што ў РФ ёсць праблемы з Украінай, у якую расейскія акупанты поўнамаштабна ўварваліся ў лютым 2022 года, кіраўнік Крамля загаварыў аб «гістарычнай уцягнутасці Расеі ў сітуацыю на Паўднёвым Каўказе» і больш пра Украіну не згадваў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках