19 жнiўня 2024, панядзелак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Капыльскім раёне гарэла вёска

2
У Капыльскім раёне гарэла вёска

Агонь ахапіў шэсць дамоў і гаспадарчых пабудоў.

19 жніўня ў Капыльскім раёне Менскай вобласці гарэла вёска Выня. Ратавальнікі некалькі гадзін змагаліся з агнём, там працавала блізу дзясятка адзінак спецтэхнікі. Як піша «Мінская праўда», ваду для запраўкі аўтацыстэрнаў падвозіла сельскагаспадарчая тэхніка. Трактары ўзаралі зямлю вакол вёскі для недапушчэння распаўсюджвання агню на полі.

На месцы разгортвалі штаб ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі. З першапачатковых звестках ратавальнікаў, у вёсцы гарэла 6 дамоў і гаспадарчых пабудоў. Відавочцы гавораць, што гарэлі дамы, у якіх ніхто не жыве. У Капыльскім райвыканкаме гавораць, што ў вёску прыязджаюць агароднікі.

МНС паведамляе аб 3 знішчаных агнём дамах, якія выкарыстоўваліся як лецішчы, і 6 гаспадарчых пабудовах. Яшчэ адна хата і адна пабудова пашкоджаныя. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Пацярпелых няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках