19 жнiўня 2024, панядзелак, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумна вядомы дом-«тапелец» у Менску абяцаюць здаць да канца года

5
Сумна вядомы дом-«тапелец» у Менску абяцаюць здаць да канца года

Дом на нестабільным грунце будуюць з 2017 года.

Сумна вядомы дом на Акадэміка Купрэвіча, 16 у Менску абяцаюць здаць да канца 2024 года.

Пра гэта заявіў дырэктар Менскага домабудаўнічага камбіната Віталь Грамыка. На гэты момант будаўнікі ўмацоўваюць падмурак і ўсталёўваюць у скляпах дадатковыя палі, піша БелТА.

«У 2019 годзе было знойдзена звышнарматыўнае ўсаджванне будынка — да 30 см. Былі праведзеныя пэўныя мерапрыемствы, у тым ліку памесячнае і гадавое назіранне за асадкай будынка. Па выніках назіранняў і даследаванняў, якія праводзяцца ГП «Інстытут жылля - НДПТІБ імя Атаева С.С.», у сакавіку 2023 года была ўведзеная ў эксплуатацыю трэцяя секцыя дома.

На першую і другую - распрацаваны план мерапрыемстваў паэтапнага ўводу аб'екта ў эксплуатацыю, які мы паспяхова рэалізуем. На гэтым этапе ідзе забіўка 48 пробных паляў. Пасля выпрабаванняў будзе праводзіцца масавая забіўка паляў, іх блізу 300. У канцы жніўня — пачатку верасня пачнём выпрабаванне гэтых паляў», — заявіў Грамыка.

Чыннікам звышнарматыўнага ўсаджвання стала апорная здольнасць грунтоў - яны не дазваляюць несці неабходную для дому нагрузку. Для Менска такая сітуацыя нехарактэрная. Таму да таго, як пачаць рэалізацыю плана мерапрыемстваў, беларускія будаўнікі звярнуліся да спецыялістаў з Санкт-Пецярбурга.

Дом на Акадэміка Купрэвіча пачалі будаваць у 2017 годзе. 16-павярховы будынак з трыма секцыямі на 235 кватэр пабудавалі ў рэчышчы высахлай ракі, у выніку дом стаў прасядаць, за што і атрымаў мянушку «тапелец». У выніку будоўля моцна зацягнулася, а дольніыкам давялося даплачваць за жыллё.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках