20 жнiўня 2024, aўторак, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзентаваны самы хуткі ў свеце серыйны электракар

4
Прэзентаваны самы хуткі ў свеце серыйны электракар

Аўтамабіль можа разагнацца да 100 км/г за 1,81 секунды.

Харвацкі вытворца аўтамабіляў Rimac прэзентаваў новую экстрэмальную версію свайго электрычнага суперкара пад назовам Rimac Nevera R. Пра гэта паведамілі на сайце вытворцы.

Толькі 40 асобнікаў гэтай мадэлі будуць выпушчаныя коштам 2,53 млн еўраў. Прэзентацыя аўто адбылася ў Мантэрэі, ЗША, падчас рэтрашоў.

Rimac Nevera R абсталяваны чатырма электраматорамі, якія разам выдаюць магутнасць – 2 107 конскіх сіл, што робіць яго самым магутным электрамабілем у свеце. Аўтамабіль можа разагнацца да 100 км/г за 1,81 секунды, а яго максімальная хуткасць дасягае 412 км/г. Хоць гэтыя параметры засталіся нязменнымі ў параўнанні з папярэдняй мадэллю, новы Rimac Nevera R стаў хутчэйшы у разгоне да 200 і 300 км/г адпаведна за 4,38 і 8,66 секунды.

Аўтамабіль стаў лягчэйшы на 35 кг і цяпер важыць 2277 кг дзякуючы выкарыстанню меншай батарэі ёмістасцю 108 квт ч і новаму капоту з карбону. Да таго ж Nevera R атрымаў палепшаныя карбонава-керамічныя дыскі і спецыяльныя шыны Michelin Pilot Sport Cup 2. Інжынеры таксама пераналадзілі сістэму поўнага прываду і рулявога кіравання.

Акрамя таго, дызайн пярэдняй часткі аўтамабіля быў зменены, а аэрадынаміка істотна дапрацаваная. Абважванне і вялікае антыкрыло ствараюць да 400 кг прыціскальнай сілы на хуткасці 350 км/г, што робіць аўтамабіль яшчэ больш стабільным на высокіх хуткасцях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках