4 красавiка 2026, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дрон разагналі да 264 км/г

5
Украінскі дрон разагналі да 264 км/г

УСУ выкарыстоўваюць яго для нападу на “цікавыя цэлі”.

Украінская каманда распрацоўшчыкаў “Дзікія Шэршні” прадэманстравала хуткасны беспілотны лятальны апарат, які дасягнуў хуткасці 264 км/г. Адпаведнае відэа было апублікаванае ў іх Telegram-канале, піша focus.ua.

На абнародаваных кадрах украінскі беспілотнік кружыць над полем на вялікай хуткасці, транслюючы аператарам выяву з камер у рэжыме рэальнага часу. На планшэце можна ўбачыць паказчыкі хуткасці. Максімальная зафіксаваная хуткасць апарата - 264 км/г.

"Працягваем развіваць кірунак хуткасных дронаў супраць цікавых цэляў", – напісалі распрацоўшчыкі.

Адзначым, што FPV-дроны, як правіла, могуць дасягаць хуткасці больш за 100 км/г. У красавіку 2024 года таксама было зафіксавана выкарыстанне ўкраінскіх дронаў з хуткасцю 150 км/г.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках