22 жнiўня 2024, Чацвер, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі ў Валгаградскай вобласці РФ: гарыць вайсковы аэрадром «Марынаўка»

2
Выбухі ў Валгаградскай вобласці РФ: гарыць вайсковы аэрадром «Марынаўка»

На авіябазе знаходзіліся франтавыя самалёты-выведчыкі.

У ноч на 22 жніўня беспілотнікі атакавалі Валгаградскую вобласць РФ. Пра гэта паведамілі жыхары горада Калача-на-Доне, піша ASTRA.

Расейская медыя адзначыла, што за 20 кіламетраў ад горада знаходзіцца вайсковы аэрадром «Марынаўка».

Пазней журналісты, са спасылкай на словы мясцовых жыхароў, заявілі, што на аэрадроме ў пасёлку Акцябрскі пачаўся пажар.

Паводле слоў журналістаў, на аэрадроме дыслакаваныя франтавыя самалёты-выведчыкі Су-24МР 2-й асобнай выведвальнай авіяцыйнай эскадрыллі (вайсковая частка 77978) 4-га камандавання ВПС і СПА, сфармаваная 1 студзеня 2014 года з авіяцыйнай эскадрыллі 7-й брыгады ВКА.

Адзначым, што афіцыйных каментароў ад уладаў рэгіёна ці ад Мінабароны Расеі пакуль няма.

Раней кіраўнік ГУВ Мінабароны Кірыл Буданаў заявіў, што ўкраінскія дроны атакавалі Цэнтр радыётэхнічнай выведкі РФ пад Масквой.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках