22 жнiўня 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі ультыматум для беларускага рэжыму працуе

5
Польскі ультыматум для беларускага рэжыму працуе

Колькасць нелегалаў на мяжы ўпала амаль на 70 адсоткаў.

За 70 дзён працы буфернай зоны на мяжы з Беларуссю колькасць спроб нелегальнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы скарацілася амаль на 70%, паведамляе прэс-служба ўрада.

З 13 чэрвеня гэтага года зафіксавана 4 276 такіх спроб, а з 5 красавіка да 12 чэрвеня - больш за 13 675, гаворыцца ў паведамленні. З пачатку дзеяння буфернай зоны затрымана 230 кур'ераў, якія незаконна перапраўлялі мігрантаў.

Паводле звестак урада, з 13 чэрвеня ў гарантаванні бяспекі мяжы Польшчы з Беларуссю задзейнічана больш як 17 тысяч паліцэйскіх, амаль 5,5 тысяч жаўнераў.

Адзначым, 22 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна заявіў, што Варшава намагае на трох момантах - спыненні міграцыйнага крызісу на мяжы, выдачы абвінавачанага ў забойстве польскага салдата і вызваленні зняволеных палякаў, сярод якіх журналіст Анджэй Пачобут.

У выпадку невыканання гэтых умоў польскія ўлады пагражаюць закрыццём межаў, пра што нядаўна нагадаў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, адзначыўшы, што "беларускі рэжым можа не пакінуць іншай магчымасці". Польшча ўжо часова запавольвала транзіт на мяжы на падставе больш дбайных праверак у тэрмінале ў Малашэвічах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках