23 жнiўня 2024, Пятніца, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве ўшанавалі ахвяраў нацысцкага і камуністычнпага рэжымаў

2
У Варшаве ўшанавалі ахвяраў нацысцкага і камуністычнпага рэжымаў

23 жніўня адзначаецца агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў.

23 жніўня ў Варшаве прадстаўнікі беларускага, польскага, татарскага, чэркескага, якуцкага і бурацкага народаў ўшанавалі ахвяраў нацысцкага і камуністычнага рэжымаў.

Мітынг пачаўся а 11-й гадзіне каля Катыньскага помніка на Замкавой плошчы, паведамілі арганізатары сайту Charter97.org. Перад прысутнымі выступілі Вячаслаў Сіўчык, Сяржук Герасімовіч, Міраслаў Карцэвіч, Ібрагім Яганаў, Раіса Зубарава, Нафіс Кашапаў, Зултан Халтараў.

Усе прамоўцы адзначылі страшэнную цану, якую іх народы заплацілі падчас сталінскага тэрору, і падкрэслілі, што цяперашні рэжым у Расіі з’яўляецца прамым спадкаемцам сталінскага рэжыму. Яны сцвярджалі, што паняволеныя народы здабудуць свабоду толькі тады, калі перастане існаваць расійскі імперыялізм і сама Расія ў яе цяперашнім выглядзе.

Вячаслаў Сіўчык нагадаў, што ў гэты дзень спаўняецца 15 гадоў з моманту першай беларускай нацыянальнай выправы ў Катынь і звязаў гэтую дату з лёсам цяперашніх палітвязняў у Беларусі: і тых, хто яшчэ жывы, і тых, хто ўжо ў нябёсах, такіх як Алесь Пушкін, Ігар Леднік і Вітольд Ашурак.

Пасля хвіліны маўчання прысутныя ўсклалі кветкі і запалілі знічы ў памяць ахвяраў нацызму і сталінізму.

Нагадаем, што 23 жніўня адзначаецца агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках