УСУ паднялі сцяг Украіны яшчэ над адным сялом у Курскай вобласці
8- 23.08.2024, 22:27
- 8,976
Зона баявых дзеянняў у Курскай вобласці ўжо перавысіла 1 200 кв. км.
Падчас свайго вялікага наступу ў Курскай вобласці ўкраінскія сілы ўзялі пад кантроль сяло Лебедзеўку. Яно знаходзіцца прыкладна за 5 км ад украінскай мяжы.
Кадры ваяроў УСУ ў Лебедзеўцы з'явіліся ў Сеціве 23 жніўня, піша dialog.ua.
У роліку байцы УСУ паднімаюць сцяг Украіны ля будынка мясцовай школы. Дата запісу роліка не агучваецца.
Тое, што Лебедзеўка ўзятая ўкраінскімі сіламі, пацвярджае і ўплывовы OSINT-рэсурс DeepState.
Вядома, што на гэтым адцінку фронту УСУ значна рушылі наперад і ўзялі ў аблогу сяло Малая Локня, дзе ў будынку калоніі забарыкадавалася група расейскіх войскаў. Яе штурмуюць.
З апошніх звестак, зона баявых дзеянняў у Курскай вобласці ўжо перавысіла 1,2 тыс. кв. км. Украінскія сілы кантралююць блізу 100 населеных пунктаў.