23 жнiўня 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал СБУ звярнуў увагу на тры важныя фактары аперацыі УСУ пад Курскам

1
Генерал СБУ звярнуў увагу на тры важныя фактары аперацыі УСУ пад Курскам
ВІКТАР ЯГУН

Украіна атрымала актыў на перамовах, каштоўнасць якога можа павялічыць.

Генерал-маёр запасу СБУ Віктар Ягун у інтэрв'ю каналу «Сейчас» заявіў, што аперацыя УСУ на тэрыторыі Курскай вобласці Расеі забяспечыла стварэнне «буфернай зоны», што засцерагла Сумы ад нападаў. Пры гэтым Украіна атрымала актыў на перамовах, каштоўнасць якога можа павялічыць.

Так, стварэнне «буфернай зоны» на паўночных межах Украіны генерал назваў рэалізацыяй тактычнага ваеннага плана.

«Украіна змагла зрабіць буферную зону на тым адрэзку, дзе магчымая рызыка наступу на Сумы», - растлумачыў ён.

Таксама былы чыноўнік СБУ не выключае маштабавання аперацыі УСУ ў Курскай вобласці з атрыманнем кантролю над іншымі рэгіёнамі РФ, што стане важным актывам на перамовах аб спыненні вайны з Расеяй.

«Цяпер, калі Пуцін кажа - праводзьце перамовы з улікам сітуацыі на зямлі, то вось мы сітуацыю на зямлі і будзем улічваць. І невядома, ці будзе Украіна пашыраць гэты плацдарм за кошт іншых расейскіх абласцей, і ці здольныя яны абараніць гэтыя вобласці», - адзначыў Віктар Ягун.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках