24 жнiўня 2024, Субота, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты спалохаліся сайта паслуг адтэрміноўкі і набору

7
Лукашысты спалохаліся сайта паслуг адтэрміноўкі і набору

Яго заблакавалі ў Беларусі.

У Беларусі абмежавалі доступ да сайта povestka.pro, які тлумачыў навабранцам, як атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску. Такую пастанову прыняў пракурор Берасцейскай вобласці, паведамляецца на сайце Генеральнай пракуратуры.

Са звестак пракурора, гэты сайт "парушаў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі".

"На партале публікаваліся звесткі, якія прапагандуюць спосабы ўхілення ад выканання воінскага абавязку, а таксама надавалася прававая дапамога навабранцам у пытаннях ухілення ад праходжання тэрміновай ваеннай службы", — гаворыцца ў паведамленні.

Пракурор мяркуе, што такая інфармацыя "здольная чыніць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь".

Тым часам на сайце, да якога абмежавалі доступ, пазначана, што ён дапамагае не служыць у войску законна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках