24 жнiўня 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць амаль 400 кампаній і фізічных асоб, звязаных з РФ

3
ЗША ўвялі санкцыі супраць амаль 400 кампаній і фізічных асоб, звязаных з РФ

Сярод іх - сын і нявестка міністра абароны Расеі.

ЗША увялі санкцыі супраць амаль 400 чалавек і арганізацый, звязаных з Расеяй. Кампаніі і фізічныя асобы, якія трапілі ў санкцыйныя спісы, дапамагаюць Маскве абыходзіць санкцыі і пастаўляюць ёй тавары і паслугі, якія выкарыстоўваюцца ў вайне супраць Украіны, паведамляе «Нямецкая хваля».

У ліку іншых пад новыя абмежаванні Вашынгтона падпалі сын і нявестка міністра абароны РФ Андрэя Белавусава, "Маскоўскі ювелірны завод", авіякампаніі "Волга-Днепр", AirBridgeCargo, "Нарыльск Авія", Магнітагорскі металургічны камбінат, а таксама суда для перавозкі звадкаванага прыроднага газу ЗПГ).

14-ы пакет санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі

14-ы пакет санкцый у дачыненні да РФ у адказ на вайсковую агрэсію Расеі супраць Украіны, якая працягваецца, быў канчаткова ўхвалены Еўразвязам 24 чэрвеня. У яго, ўвайшлі меры супраць расейскай індустрыі звадкаванага прыроднага газу і абыходу санкцый "дочкамі" еўрапейскіх кампаній у трэціх краінах. Пад абмежаванні таксама падпалі 116 фізічных і юрыдычных асоб РФ.

Пад санкцыямі апынуўся і так званы "расейскі SWIFT": створаная Цэнтрабанкам Сістэма перадачы фінансавых паведамленняў (СПФС), пры дапамозе якой праводзіцца частка транзакцый з Расеяй. Са звестак ЦБ, на пачатак года ў СПФС было 556 расейскіх і замежных карыстальнікаў. З іх - 159 замежных з 20 дзяржаў, уключаючы 58 банкаў.

Як паведамляла агенцтва Bloomberg, сярод іх - банкі Кітая, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Казахстана.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках