24 жнiўня 2024, Субота, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здрадніка Царова напалохалі планы Дзярждумы РФ

4
Здрадніка Царова напалохалі планы Дзярждумы РФ

Калабарант можа быць выдадзены ўладам Украіны.

Расейская Дзярждума плануе прыняць закон аб дэпартацыі з краіны ўсіх мігрантаў з судзімасцямі.

Ініцыятыва расейскіх заканадаўцаў напалохала здраднікаў Украіны, якія хаваюцца на тэрыторыі РФ.

З нервовымі заявамі ўжо выступілі калабаранты Алег Цароў і Юры Падаляка<.B>, перадае Dialog.UA.

Ужо на будучым тыдні Дзярждума РФ мае намер пачаць вывучэнне законапраекта аб выправаджэнні з краіны ўсіх мігрантаў з судзімасцямі, у тым ліку знятымі і адседжанымі.

Гэтых асоб плануюць пазбаўляць права на атрыманне дазволу на жыхарства і часовае пражыванне ў краіне.

Z-блогер, ураджэнец украінскіх Сум Падаляка нервова пракаментаваў гэтыя планы заканадаўцаў РФ. Ён прагназуе масавую дэпартацыю з Расеі аматараў "рускага свету" з украінскімі пашпартамі.

“А наша (расейская - рэд.) сістэма якраз вось такіх, атрымаўшы такую пастанову на рукі, дэпартаваць будзе ў першую чаргу. А адсюль я б зараз заклікаў нашых заканадаўцаў (...) развязваць гэтыя праблемы, але з розумам. А то нас, на эмоцыях, лёгка занясе і ў іншы бок”, - запатрабаваў здраднік.

Былы дэпутат Рады калабарант Алег Цароў адрэагаваў яшчэ больш эмацыйна. Ён моцна баіцца, што яго могуць выдаць Украіне. “Пасля прыняцця гэтага закону мяне павінны дэпартаваць ва Украіну. Я ва Украіне асуджаны”, - паскардзіўся ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках