25 жнiўня 2024, Нядзеля, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышт Дурава ў Францыі: з'явіліся новыя падрабязнасці

68
Арышт Дурава ў Францыі: з'явіліся новыя падрабязнасці

Ці закрыецца Telegram?

Заснавальнік мэсэнджэра Telegram Павел Дураў быў затрыманы французскімі ўладамі напярэдадні вечарам на ўзлётнай паласе аэрапорта Ле Буржэ, недалёка ад Парыжа.

Што вядома аб арышце Дурава ў Францыі і што будзе з Telegram – у матэрыяле РБК-Украіна.

Затрыманне Дурава

39-гадовага бізнэсоўца затрымалі пасля прыбыцця яго прыватнага самалёта ў Парыж з Азербайджана.

Расейскія СМІ паведамляюць, што ў Баку Дураў знаходзіўся адначасова з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, але ці сустракаўся заснавальнік Telegram з ім ці кімсьці з яго дэлегацыі - невядома.

У момант затрымання разам з Дуравым знаходзіліся ахоўнік і жанчына, імя якой журналісты не выдаюць.

Нацыянальная ўправа барацьбы з махлярствам пры мытнай управе Францыі (ONAF) затрымала Дурава на падставе таго, што ён лічыўся ў спісе асоб, якія адшукваюцца ў Францыі. Ордэр на яго арышт быў выдадзены судовай паліцыяй краіны ў рамках «папярэдняга расследавання», падрабязнасці якога пакуль не выдаюцца.

Дураў нібыта ведаў пра ордэр на яго арышт і спрабаваў пазбягаць візітаў у Еўропу. Чаму ён надумаў прыехаць - невядома. Пры гэтым французскія СМІ адзначаю, што ордэр на арышт Дурава дзейнічае толькі на тэрыторыі Францыі.

У чым падазраюць Дурава

У Францыі Дураву могуць выставіць абвінавачанні, звязаныя з тэрарызмам, наркотыкамі, махлярствам, адмываннем грошай, продажам крадзенага і сэксуальнымі злачынствамі супраць дзяцей.

Гэтыя абвінавачванні звязаныя з тым, што ў Telegram адсутнічае мадэрацыя кантэнту, а адміністрацыя мэсэнджара адмаўляецца супрацоўнічаць з уладамі.

Французскія праваахоўныя органы ўважаюць Дурава за суўдзельніка злачынстваў, учыненых праз Telegram, праз выкарыстанне такіх інструментаў, як крыптавалюта і аднаразовыя нумары, і адсутнасць кантролю над платформай.

Чакаецца, што афіцыйна Дураву выяставяць абвінавачанні ў нядзелю, 25 жніўня. Імавернасць вызвалення на час следства вельмі малая, бо мае значныя рэсурсы і магчымасці для ўцёкаў.

Які тэрмін пагражае Дураву

У наш час незразумела, які тэрмін можа пагражаць заснавальніку Telegram. Аднак некалькі расейскіх СМІ, у тым ліку «Известия», заявілі, што Дураву можа пагражаць да 20 гадоў турмы. Паведамляецца, што гэтую інфармацыю падаў французскі адвакат Ален Дзюфло, але на арыгінальным запісе яго слоў пра гэта не чуваць.

Гісторыя Telegram

Telegram, кросплатформавы мэсэнджар, прапануе функцыі абмену тэкставымі, галасавымі і відэапаведамленнямі, а таксама магчымасць здзяйсняць аўдыё- і відэазванкі, ладзіць жывыя эфіры і ствараць шматкарыстальніцкія групы і каналы.

Ідэя Telegram узнікла ў Дурава яшчэ падчас яго працы над сацыяльнай сеткай «ВКонтакте». Актыўныя распрацоўкі пачаліся ў 2012 годзе. Ужо ў 2013 годзе адбыўся афіцыйны рэліз Telegram для iOS. Версія для Android з'явілася крыху пазней.

На чэрвень 2022 года Telegram увайшоў у пяцёрку самых загружаных прыкладанняў у свеце, а колькасць сталых карыстальнікаў перавысіла 700 мільёнаў. У пачатку 2023 года, паводле звестак заснавальніка сэрвісу Паўла Дурава, Telegram стаў другім па папулярнасці мэсэнджэрам у свеце, саступаючы толькі WhatsApp.

Санкцыі супраць Telegram

Шэраг СМІ са спасылкай на неназваную крыніцу ў Еўракамісіі паведамляюць аб магчымасці ўвядзення санкцый супраць мэсэнджара Telegram.

Аднак ніводны французскі ці іншы замежны СМІ на гэты момант не паведамляў пра якія-небудзь планы Еўрапейскага Звязу аб увядзенні санкцый супраць Telegram.

Ці закрыецца Telegram

Пытанне аб магчымым закрыцці мэсэнджара Telegram у сувязі з арыштам яго заснавальніка Паўла Дурава з'яўляецца дастаткова складаным і шматгранным. Паколькі Telegram распрацаваны такім чынам, каб быць максімальна дэцэнтралізаваным. Гэта азначае, што нават арышт Дурава не азначае аўтаматычнага спынення працы сэрвісу. У Telegram ёсць мноства сервераў па ўсім свеце, і кіраванне імі размеркаванае паміж рознымі людзьмі.

Пры гэтым законы аб блакаванні мэсэнджараў у розных краінах адрозніваюцца. У некаторых дзяржавах забараніць Telegram будзе больш складана, чым у іншых. У той жа час блакаванне мэсэнджара, асабліва такога маштабнага, як Telegram, з'яўляецца тэхнічна складанай задачай. Карыстальнікі заўсёды знойдуць спосабы абыходу блакіровак.

Аднак, нельга выключаць магчымасць частковага блакавання або ўзмацнення кантролю над сэрвісам у некаторых краінах.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках