25 жнiўня 2024, Нядзеля, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа знутры гатэля ў Краматорску пасля ўдару расейскай ракеты

1
З'явілася відэа знутры гатэля ў Краматорску пасля ўдару расейскай ракеты

Акрамя гатэля пашкоджаны таксама шматпавярховік і іншыя жылыя дамы.

У сеціве апублікавалі кадры знутры гатэля ў Краматорску на Данеччыне пасля расейскага ўдару ўвечары 24 жніўня. Па цывільнай інфраструктуры вораг трапіў балістычнай ракетай: пацярпелі два журналісты замежнага СМІ.

На месцы часткова разбуранага і пашкоджанага будынка ішоў разбор завалаў. Відэа знялі карэспандэнты “Радыё Свабода”.

Яны падкрэслілі, што ўначы ў нядзелю пошукавыя работы некалькі разоў перарывалі праз пагрозу паўторных варожых абстрэлаў.

На раніцу вядома аб двух параненых супрацоўніках замежнага медыя - 38 і 40 гадоў. Яшчэ адзін іх калега знаходзіўся пад заваламі. Усе трое пацярпелых - журналісты, грамадзяне Украіны, ЗША і Вялікай Брытаніі.

Пры працэсуальным кіраўніцтве Данецкай аблпракуратуры пачатае дасудовае расследаванне паводле крымінальнай справы па факце парушэння законаў і звычаяў вайны (ч.1 арт.438 КК Украіны).

Паводле інфармацыі следства, акупанты ўдарылі па жылым квартале Краматорска блізу 22:35 у суботу, 24 жніўня, імаверна, балістычнай ракетай «Іскандэр-М». Акрамя гатэля ў эпіцэнтры абстрэлу пашкоджаны таксама шматпавярховік і іншыя жылыя дамы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках