25 жнiўня 2024, Нядзеля, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск запатрабаваў вызваліць Паўла Дурава

33
Ілан Маск запатрабаваў вызваліць Паўла Дурава
ІЛАН МАСК

Уладальнік сацыяльнай сеткі X таксама расказаў, у чым розніца паміж Дуравым і Цукербэргам.

Уладальнік сацыяльнай сеткі X, Tesla і SpaceX Ілан Маск змясціў некалькі паведамленняў у падтрымку заснавальніка Telegram Паўла Дурава. Ён апублікаваў гэштэг #FreePavel ("Волю Дураву") разам з інтэрвію заснавальніка Telegram. Таксама ён змясціў паведамленне: «Еўропа. 2030 год. Вас караюць смерцю за тое, што вы ўпадабалі мэм».

Таксама Маск патлумачыў, у чым розніца паміж Дуравым і заснавальнікам Meta Маркам Цукербэргам. Паводле ягоных слоў, Цукербэрг супрацоўнічае з уладамі і дае ім звесткі аб карыстальніках, таму заснавальніку Facebook не пагражае затрыманне, як Дураву. Ён не выключаў, што прэтэнзіі следам за Telegram могуць узнікнуць і да X.

«Бо ён (Цукербэрг — заўвага) ужо паддаўся ціску цэнзуры. Instagram мае вялікую праблему з эксплуатацыяй дзяцей, але Цуку не пагражае арышт, бо ён цэнзуруе свабоду слова і дае ўрадам таемны доступ да звестак карыстальнікаў», — заявіў ён.

Французскія мэдыі паведамляюць, што Дураву пагражае да 20 гадоў турмы за суўдзел у злачынствах, якія адбываюцца з ужываннем ягонага мэсэнджэра.

Паводле папярэдняй інфармацыі ордэр выдалі праз тое, што ён не супрацоўнічаў з праваахоўнікамі. Яму выставяць абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў: тэрарызм, наркотыкі, суўдзел, махлярства, адмыванне грошай, хаванне.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках