Ці можна ў Беларусі выгульваць сабаку без напысніка?
15- 25.08.2024, 19:36
- 12,382
Адказалі ў МУС.
Выгул сабак без напысніка - адміністрацыйнае правапарушэнне, распавялі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, перадае АНТ.
За такое адміністратыўнае правапарушэнне можа пагражаць штраф і не толькі.
«Калі сабака без напысніка і павадка кагосьці напалохаў, то ўваходзіць ў дзеянне частка 1 артыкула 16.30 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне правіл утрымання жывёл». Яна прадугледжвае папярэджанне альбо штраф да 15 базавых адзінак (Br600)», - патлумачыў прадстаўнік Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аляксандр Круцікаў.
Калі ж сабака пакусаў чалавека або нанёс якую-небудзь шкоду, сума штрафу ўзрастае да 30 БВ (Br1200). Гэта таксама пагражае грамадскімі працамі або адміністрацыйным арыштам.
Без напысніка можна выгульваць толькі сабак, якія ў карку не вышэйшыя за 25 см, і шчанюкоў да трох месяцаў.