«Гісторыя дасць шанец беларусам»
7- 13.06.2026, 22:25
- 2,524
Каталізатарам можа стаць любая значная падзея.
Арменія скарысталася слабасцю Расіі, якая загрузла ў вайне супраць Украіны. Ці можа такі шанец у найбліжэйшай будучыні з’явіцца ў Беларусі? Пра гэта сайт Charter97.org пагутарыў з экс-палітвязнем, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Войнічам:
— Я спадзяюся, што гісторыя ў найбліжэйшай будучыні дасць такі шанец беларусам. Каталізатарам можа стаць любая больш-менш значная падзея: пачынаючы ад смерці Лукашэнкі або смерці Пуціна і заканчваючы шызафрэніяй дыктатара, якая прымусіць яго, груба кажучы, націснуць на чырвоную кнопку. Або шызафрэніяй дыктатара Лукашэнкі, або пуцінскай шызафрэніяй.
Мы цяпер выдатна бачым, як Беларусь правакуе Еўропу, у прыватнасці Літву, Латвію і Польшчу, сваімі дробнымі, паскуднымі, агрэсіўнымі выпадамі. Гэта мігранты, якія пруць праз мяжу, метэазонды і гэтак далей. Дарэчы, гэта і беспілотнікі, што залятаюць на тэрыторыю Еўрасаюза з боку Беларусі.
Лукашэнка можа даігрыцца. Гэта можа стаць не проста трыгерам, а каталізатарам таго, што Украіна, як і абяцала, адкажа не проста сіметрычна, а ў дзесяць разоў мацней — не Беларусі, а менавіта Лукашэнку. І гэта, у сваю чаргу, ужо можа стаць каталізатарам змены ўлады і нармальнага перспектыўнага курса нашай краіны.