25 жнiўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі грошай зарабіла Сабаленка за апошні год

15
Стала вядома, колькі грошай зарабіла Сабаленка за апошні год
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: GETTY IMAGES

Вынік уражвае.

Выданне Forbes апублікавала рэйтынг самых высокааплатных тэнісістаў і тэнісістак свету за апошнія 12 месяцаў. Дзясятае месца заняла беларуска Арына Сабаленка.

Паводле падлікаў Forbes, яна зарабіла за апошні год 13,7 мільёна даляраў, з якіх на корце прыкладна палову - 6,7 мільёна.

“Пасля другой запар перамогі на Australian Open у студзені Сабаленка прапусціла „Уімблдон“ з-за траўмы пляча і пастанавіла прапусціць Алімпіяду, каб адпачыць. Але яна перамагла на Cincinnati Open у гэтым месяцы, перапыніўшы пераможную серыю Джэсікі Пегулы на US Open і вярнуўшыся на другое месца ў рэйтынгу адзіночнага разраду. Цяпер Сабаленка выходзіць на US Open у якасці фаварыткі”, - адзначае выданне. Як адзначае Forbes, акрамя тэніса, Сабаленка нядаўна атрымала падтрымку ад франшызы açaí bowl chain Oakberry і брэнда слухавак Master \u0026 Dynamic.

Першае месца ў рэйтынгу Forbes заняў гішпанец Карлас Алькарас (42,3 мільёна даляраў), другое — серб Новак Джокавіч (37,2 мільёна), трэцяе — амерыканка Коры Гаўф (27,1 мільёна).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках