25 жнiўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі памёр галоўны канструктар ракеты «Іскандэр-М»

14
У Расеі памёр галоўны канструктар ракеты «Іскандэр-М»

На момант смерці яму быў 91 год.

У Расеі памёр галоўны канструктар расейскага ракетнага комплексу "Іскандэр-М" Алег Мамалыга, паведамляецца 25 жніўня ў Telegram-канале холдынгу "Высокадакладныя комплексы".

Вядома, што Мамалызе на момант смерці быў 91 год і ўдзельнічаў у распрацоўцы савецкіх супрацьтанкавых ракетных комплексаў "Малютка" і "Чмель", аператыўна-тактычных ракетных комплексаў Ока, Ока-У і міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Гном".

Апошнія гады Мамалыга працаваў у Каломенскім канструктарскім бюро машынабудавання, якое ўваходзіць у холдынг холдынгу "Высокадакладныя комплексы" (а тая, у сваю чаргу ўваходзіць у карпарацыю "Ростех").

З пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання РФ ва Украіну расейскія войскі абстрэльваюць украінскія населеныя пункты ў тым ліку распрацаванымі Мамалыгай ракетамі "Іскандэр-М", а таксама крылатымі ракетамі "Іскандэр-К".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках