26 жнiўня 2024, панядзелак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Войска Лукашэнкі будзе знішчанае за лічаныя гадзіны»

12
«Войска Лукашэнкі будзе знішчанае за лічаныя гадзіны»

Беларус расказаў, што стаіць за вайсковымі гульнямі дыктатара.

Выведка Украіны мае звесткі, што ўзброеныя сілы Беларусі пад выглядам вучэнняў засяроджваюць асабовы склад, тэхніку, танкі, артылерыю, РСЗА і СПА ў Гомельскай вобласці каля паўночных межаў Украіны. Акрамя таго, зафіксаваны найміты былога ПВК "Вагнер".

У МЗС Украіны адзначылі, што правядзенне вучэнняў ля мяжы і Чарнобыльскай АЭС ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны і сусветнай бяспецы агулам.

Чытач сайта Charter97.org мяркуе, што калі Лукашэнка ўступіць у вайну, ягонае войска будзе разбітае за лічаныя гадзіны:

- Лукашысты змушаныя актыўна залучаць цывільнае насельніцтва да сваіх «грозных» гульняў. Некалькі дзён таму пачалі трэніроўкі медыкаў у працы ў надзвычайных сітуацыях. З 26 жніўня да 6 верасня праходзяць вучэнні войскаў тэрытарыяльнай абароны з залечэннем максімальнай колькасці чыноўнікаў.

Пра гатоўнасць беларускіх вайскоўцаў паміраць за «любага» Лукашэнку кажа нядаўні «хапун», які апрычнікі рэжыму зладзілі сярод вайскоўцаў 19-й асобнай механізаванай брыгады. Шэсць чалавек былі затрыманыя за "няправільныя" каментары.

Тысяча чалавек - гэта адна батальённая тактычная група. Гэтых сіл не дастаткова нават на прарыў украінскіх памежных умацаванняў, яны будуць знішчаныя за лічаныя гадзіны.

Дасведчаныя і раз'юшаныя абаронцы Украіны не замарудзяць з адказам, да іх далучацца дзясяткі тысяч беларускіх апанентаў Лукашэнкі. Уступленне дыктатара ў вайну супраць Украіны прывядзе да вызвалення Беларусі ад ягонай хунты за некалькі тыдняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках