26 жнiўня 2024, панядзелак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці «мабілізавалі» чыноўнікаў

5
У Гомельскай вобласці «мабілізавалі» чыноўнікаў

І адправілі на зборы.

Міністэрства абароны Лукашэнкі абвясціла вайсковыя вучэнні ў бюракратаў у Гомельскай вобласці, заўважыў "Флагшток".

Гэта ўжо другія вучэнні для праверкі навыкаў кіраўнікоў фармаваць сілы тэрытарыяльнай абароны ў 2024 годзе.

Чыноўнікі будуць пазаваць у вайсковай форме з 26 жніўня да 6 верасня.

Нагадаем, выведка Украіны мае звесткі, што ўзброеныя сілы Беларусі пад выглядам вучэнняў засяроджваюць асабавы склад, тэхніку, танкі, артылерыю, РСЗА і СПА ў Гомельскай вобласці каля паўночных межаў Украіны. Акрамя таго, зафіксаваны найміты былога ПВК "Вагнер".

У МЗС Украіны адзначылі, што правядзенне вучэнняў ля мяжы і Чарнобыльскай АЭС ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны і сусветнай бяспецы агулам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках